Перадсвяточная Вільня ў фотаздымках
Святочная праграма пачынаецца толькі на гэтым тыдні, але зразумела, што антураж пачаў стварацца значна раней.
Таму, хоць да свят яшчэ ёсць час, Вільня ўжо пагрузілася ў святочную атмасферу.
У першыя выходныя снежня запалілі елку на Кафедральнай плошчы.
У крамах Вільні грае калядная музыка.
Кавярні і крамы дадалі ў свае інтэр’еры больш елак, агенчыкаў і Святых Мікалаяў з Дзядамі Марозамі.
Святочныя вітрыны: звонку…
і знутры.
Гандлёвы цэнтр “Озас” традыцыйна багата ўпрыгожаны. На адным з яго паверхаў у казачных адзеннях танчаць вялікія лялькі.
За чатыры літы можна праехацца па гістарычным цэнтры горада на калядным цягніку.
Здымкі аўтаркі