Хакейны “Нёман” перамог з лікам 10:1
Пасля міжнароднай паўзы працягнулася хатняя серыя гульняў “Нёмана”. Гэтым разам у госці да гарадзенцаў завітаў “Віцебск”.
Пасля першага перыяду лік на табло быў 1:1. Але пасля перапынку хакеісты “Нёмана” сабраліся і за два наступныя перыяды закінулі 9 шайбаў. Гэта 15 з шэрагу перамога гарадзенцаў.
Шайбы:
07.27 1:0 – А. Усенка (Коласаў, Антонаў – больш.)
11.23 1:1 – Сачыўка (Караткевіч, Беланоўскі – больш.)
21.19 2:1 – Лісічкін (Баярчук)
32.27 3:1 – Коласаў (Макроў, Антонаў – больш.)
33.39 4:1 – Коўшык (Баярчук, Лісічкін)
35.58 5:1 – Макроў (Антонаў, Крыстэк – больш.)
42.31 6:1 – Макроў (Кристэк, А. Усенка)
43.03 7:1 – Коўшык (Коласаў, Баярчук)
45.20 8:1 – А. Усенка (Антонаў, Коласаў)
46.41 9:1 – Коўшык (І. Усенка, Баярчук)
57.46 10:1 – Макроў (А. Усенка, Крыстэк)
Дзмітрый Краўчанка пасля перамогі над “Віцебскам”:
“Мы цяжка пачалі гульню, што звязана, хутчэй за ўсё, з тым, што ў нас трэніраваўся няпоўны склад – шмат траўмаваных і на зборах у зборных. Практычна трэніраваліся 15-16 чалавек, з іх 2-3 абаронцы.
Паўза, якая была, дала пэўны плюс, але трохі збіўся рытм гульні. Пасля першага перыяда мы супакоіліся, пагаварылі і адчулі гульню, пачалі прэсінгаваць, і атрымалі той вынік, які атрымалі”.
Лепшыя гульцы матча: Коўшык, Коршунаў
Спіс бамбардзіраў АЧБ па сістэме Г + П ўзначальваюць два нашых гульцы.
1. Макроў Андрэй – 20 26 (46)
2. Крыстэк Яраслаў – 18 23 (41)
Наступны матч гарадзенскі “Нёман” правядзе з “Хімікам-СКА” ў Гродне 20 снежня.
Здымак і відэа hcneman.by