“Новая канцэптуальная крама” ўжо працуе
Супрацоўніцы крамы распавялі, што афіцыйнае адкрыццё будзе суправаджацца латарэяй, выступам дыджэя і падарункамі.
Гарадзенцы даследуюць Colin’s. Многіх спакушаюць вялікія цэтлікі з інфармацыяй пра зніжкі
Вялікіх “канцэптуальных” адрозненняў Colin’s ад іншых падобных крамаў у горадзе пакуль у вочы не кідаецца. Магчыма, яны стануць заўважнымі пасля афіцыйнага адкрыцця?
Гандлёвая марка Colin’s вядомая з 1993 году. Галоўны офіс фірмы знаходзіцца ў турэцкім Стамбуле. У Турцыі таксама знаходзіцца найбольшая на еўрапейскім кантыненце фабрыка па вырабе лёгкай вопраткі, якая належыць фірме.
Крамы Colin’s працуюць у 32 краінах свету. Цяпер і ў Гродне.
Фота аўтара