“Нёман” адолеў “Хімік-СКА” з лікам 4:0

|

Першы перыяд прайшоў цалкам пад дыктоўку гаспадароў. Каманды адправіліся на перапынак з лікам 3:0 (вызначыліся Баярчук, Лiсавец і Гомер).

 

Другі тайм выдаўся цяжкім. “Нёман” не змог забіць, але і асьмялелыя госці гэтак жа не здолелі трапіць у нашую браму.

 

У трэцім перыядзе апошнюю шайбу ў гэтай сустрэчы закінуў Яраслаў Крыстэк (на здымку ў цэнтры).

 

 

Варта адзначыць і аднаго з лідэраў нашай каманды – Андрэя Макрова. Эстонскі нападнік гэтым разам сам не забіў, але чарговы раз прадэманстраваў добрую гульню.

 

 

20 снежня.

“Нёман” – “Хімік”-СКА, Наваполацк 4-0

“Ліда” – “Віцебск” 4-2

 

Фота аўтара