Падлічваюць страты пацярпелых ад прарыву цеплатрасы ў Гродне
Складзены 7 актаў абследавання домаўладанняў па вуліцы Татарскай, паводле якіх будзе вызначаны памер кампенсацыі.
Абследаваны 4 зямельных участка, на якіх знаходзіцца па некалькі домаўладанняў, як зарэгістраваных, так і не аформленых належным чынам.
Спосаб пакрыцця стратаў у кожным канкрэтным выпадку будзе вырашацца асобна: ёсць выпадкі, калі прапісаныя людзі па адрасе не пражывалі і нават не захоўвалі маёмасць.
У самы бліжэйшы час матэрыяльную дапамогу атрымаюць моцна пацярпелыя сем’і з дзецьмі.
Жыхарам пацярпелых дамоў прапанавана часовае жытло, а іх домаўладанні знаходзяцца пад аховай.
Акрамя гарвыканкаму выплаты плануюць арганізаваць Беларускі фонд міра, Чырвоны Крыж.
Кампенсацыя стратаў за пашкоджаную маёмасць будзе зроблена за кошт “Гроднаэнерга”.
У міліцыю звярнуліся таксама ўладальнікі 8 аўтамабіляў, якія пашкоджаныя ў выніку аварыі на цеплатрасе.
Гэтыя страты будуць пакрытыя пасля тэхнічнай экспертызы.
Прарыў цеплатрасы здарыўся ў 2 гадзіны ночы 18 снежня. Супрацоўнікі МНС выратавалі 11 чалавек, палова горада засталася без гарачага водазабеспячэння.
Паводле http://belta.by
Здымак з архіву “Твайго стылю”