У музеі вучылі рабіць калядных анёлкаў

Каб навучыцца рабіць лялькі трэба было толькі прысутнічаць ды ўважліва назіраць за майстыхамі. Нажніцы і зыходны матэрыял былі ўжо падрыхтаваныя.

Упрыгожаная елка пасярод залы і калядная музыка стваралі адмысловую атмасферу. Удзельніцы мерапрыемства ўзялі працоўны стол у кола.

Майстар-клас давалі тры жанчыны. Сярод прысутных не аказалася шмат жадаючых узяць ў рукі прылады працы. Людзям больш падабалася вярцець анёлачкаў у руках і захапляцца ўменнямі майстрых.

Як рабіць звычайных і сакральных анёлкаў паказалі на мерапрыемстве. Пра розніцу паміж лялькамі распавяла майстрыха Ала Шапранская:

 

“Сакральныя лялькі не шыюцца. Матэрыал для іх стварэння павінен рвацца. Анёлачкі робяцца без удзелу іголкі з дапамагой бічоўкі. У лялек няма ні рота, ні вачэй.

 

Сакральныя лялькі матаюцца. У славян лялька матанка была абярэгам. Рабілася без твару, каб у яе не ўсялілася душа.

 

Здымкі аўтаркі і Яна Лялевіча