Больш за 70 тралейбусаў спатрэбіцца гораду да 2013 года
Новае дэпо разлічана на абслугоўванне і эксплуатацыю 100 тралейбусаў. Для яго ўжо абрана пляцоўка ў 4 га ў мікрараёне Вішнявец каля АЗС-6. Дэпо пабудуцюць за кошт сродкаў з абласнога бюджэта.
Старое дэпо, пабудаванае ў Гродна ў 1974 годзе і разлічанае на 100 тралейбусаў, сёння працуе “на знос”, выпускаючы на лінію 131 тралейбус.. А ўсяго ў тралейбусным упраўленні налічваецца 155 машын розных мадыфікацый, з якіх 44 адзінкі поўнасцю амартызаваны і належаць да спісання.
Сёння тралейбусная маршрутная сетка горада ўключае 12 маршрутаў агульнай працягласцю 320 кіламетраў. У гэтым годзе за кошт сродкаў будзе закуплена 18 тралейбусаў. А з перспектывай будаўніцтва другога дэпо ў 2010 годзе гораду спатрэбіцца 25 новых тралейбусаў, у 2011 – 20, у 2012 – 15 і 16 у 2013 годзе.
Паводле www.grodnonews.by