Каля Гродна пабудуюць парк атракцыёнаў з экстрым-зонай

|

Каля вёскі Бержалаты будуць створаныя грамадска-забаўляльная, гандлёва-кірмашовая зоны, зоны экстрэмальных забаваў і ціхага адпачынку.

Магчыма будаўніцтва аквапарку.

 

Фінансаванне аб’екта складзе прыкладна 5 мільёнаў еўра, выдаткі павінны акупіцца цягам 5 гадоў. Пры гэтым Фінансаванне стварэння інжэнернай і транспартнай інфраструктуры магчыма возьме на сябе дзяржава.

 

Падобнага аб’екта ў рэгіёне няма. Адміністрацыя свабоднай эканамічнай зоны “Гроднаінвест” разлічвае, што парк атракцыёнаў  будзе прыцягваць на тэрыторыю Гарадзеншчыны і Аўгустоўскага канала турыстаў.

 

Інвестар атрымае статус рэзідэнта спецыяльнага турысцка-рэкрэацыйнага парка “Аўгустоўскі канал”, дзе створаныя ільготныя ўмовы для вядзення бізнеса, падаткі зніжаныя больш чым на 70%.

 

Паводле http://www.belta.by