Таварыскі матч “Энергія” 2:7 “Нёман”
Шайбы ў “Нёмана”: Фабуш, Крыстэк, Макроў, Коршунаў, Кіслы, Коласаў, Бажко.
У гэтым матчы быў задзейнічан навабранец “Нёмана”, чэшскі форвард Яраслаў Калла. Нападаючы пачынаў гэты сезон у пражскай “Славіі”, дзе за 25 матчаў паспеў набраць 7 (4 + 3) ачкоў пры паказчыку карыснасці “1” і 4-х хвілінах штрафнога часу. З усёй статыстыкай Яраслава можна пазнаёміцца тут.
А ўжо сёння хакейны клуб “Нёман” робіць для сваіх заўзятараў навагодні падарунак. Адбудзецца дабрачынны матч, дзе галоўнымі дзеючымі асобамі стануць хакеісты “Нёмана”, “Нёмана-2” і ветэраны каманды.
У праграме матча конкурсы майстэрства і конкурсы сярод заўзятараў. Уваходным квітком на гэты матч стане мяккая цацка або салодкія прысмакі. Усе гэтыя падарункі будуць перададзены дзецям у дзіцячы дом.
На здымку Яраслаў Калла ў форме чэшскага клуба Kladno. Здымак hcsparta.cz