“Нёман” белы супраць “Нёмана” чырвонага

| Без катэгорыі

Замест уваходных квіткоў арганізатары сустрэчы прапанавалі прынесці мяккую цацку. Цацкі абяцалі перадаць у дзіцячыя дамы.

Удзельнікі матча, “Нёман”, “Нёман 2” і ветэраны каманды размеркаваліся на две дружыны – белых і чырвоных.

На трыбунах можна было пачуць такі дыялог: “За каго балець будзем?” – “За нашых” – “Дык тут усе нашыя”.

Першую гадзіну мерапрыемства хакеісты забаўлялі публіку конкурсамі, кшталту: “самы эфектны гол”, эстафеты, “конкурс брамнікаў”. Потым згулялі матч. Праз кароткі перыяд часу шасцёркі гульцоў змяняліся. І так 40 хвілін па колу.

На трыбунах было няшмат глядачоў, але затое былі “ўсе свае”.

Сабранае на матчы гульцы Нёмана перададуць у дзіцячыя дамы

 

Здымкі аўтаркі