Васямнаццатая запар перамога “Нёмана”!

|

Светлавое шоў, прадстаўленне гульцоў – усё гэта вельмі падабалася заўзятарам. Былога кіпера “Нёмана”  Шабанава сустракалi апладысментамі.

Першы перыяд каманды правялі ў асноўным на роўных. Дзесьці момантамі гаспадары былі лепш, а дзесьці рабілі недарэчныя памылкі.

Другі перыяд адыграў вялікую ролю ў гэтай сустрэчы. “Нёман” было не спыніць. Лiк адкрыў лепшы бамбардзір АЧБ – Андрэй Макроў, з сярэдняй дыстанцыі ён кінуў у левы кут. Праз 6 хвілін лідэр “Нёмана” афармляе дубль. Пасля доўгай нарады, суддзі залічылі яго шайбу.

 

А праз хвіліну Хомэр забівае яшчэ адну шайбу “Гомелю” – 3:0. На трыбунах дзеецца нешта … “Гомель” разгублены, а гарадзенцы нясуцца наперад, натхнёныя поспехам. Другая 20-хвілінка так і скончылася з лікам 3:0.

 

Трэці перыяд. “Гомель” спрабуе адыграцца, але абаронцы на чале з Брыкуном гуляюць на выдатна. За 10 хвілін да канца сустрэчы пайшла жорсткая гульня, запал накаляўся. Здавалася, што пачнецца мясарубка, але ўсё абышлося.

 

“Нёман” спрабаваў забіць чацьвёртую шайбу, але прапусціў сам. За хвіліну да канца сустрэчы Сцяпанаў адыграў адну шайбу – 3:1.

 

Госці яшчэ верылі што гульню можна выратаваць і знялі брамніка, але паплаціліся за гэта. Кіслы са сваёй зоны адправіў шайбу ў пустыя вароты “Гомеля”.

 

Гэта перамога, трыбуны равуць – гульцы дзякуюць. Увесь стадыён скандуе “Дзякуй, Нёман!”.

Напрыканцы гледачоў радуе ўжо традыцыйны танец Брыкуна, Хомэра і Фабуша.

 

 

Да ўчарашняй гульні ў гэтым сезоне каманды сустракаліся тройчы:
2012.09.08 “Гомель” – “Нёман” 1:3
2012.10.24 “Нёман” – “Гомель” 2:3 (АД)
2012.11.10 “Гомель” – “Нёман” 3:4 (бул.) (0:0, 2:3, 1:0, 0:0, 0:1).


Здымкi http://www.hcneman.by i аўтара