За год жыхароў Гарадзеншчыны паменела на 3400 чалавек
У студзені-лістападзе 2012 года на Гарадзеншчыне нарадзілася больш за 12100 дзяцей.
Агульны каэфіцыент нараджальнасці – 12,5 на 1000 жыхароў (агульнабеларускі – 12,2). Найвышэйшы гэты паказчык у Берасцейскай вобласці – 13,1, а найніжэйшы – у Віцебскай (10,8).
У Гродзенскай вобласці за 11 месяцаў 2012 года памерлі больш за 13900 чалавек. Агульны каэфіцыент смяротнасці значна перавысіў агульнабеларускі (13,3 праміле) і склаў 14,4 на 1000 жыхароў.
Паводле Белстату, колькасць насельніцтва Беларусі на 1 снежня 2012 года склала 9 мільёнаў 460 тысяч 700 чалавек. Колькасць беларусаў за 11 месяцаў зменьшылася на 4,5 тысячы чалавек.
З студзеня па снежань 2012 года нарадзілася 105 тысяч 736 дзяцей, на 781 дзіця больш, чым за папярэдні год, а памерла 115 тысяч 446 чалавек – на 9 043 меньш у параўнанні з адпаведным перыядам папярэдняга года.
Тэмпы скарачэння колькасці насельніцтва ў Гродзенскай вобласці зніжаюцца. У апошнія гады скарачаецца каэфіцыент смяротнасці і павялічваецца нараджальнасць.
Калі, па звестках Гродзенскага ўпраўлення статыстыкі, 1 лістапада 2011 года ў вобласці пражывалі 1 мільён 62 тысячы 400 чалавек, то 1 лютага 2012 года, спасылаецца на Нацыянальны статыстычны камітэт БелТА, – 1 мільён 61 тысяча чалавек. А гэта значыцць, што паўтары гады таму толькі за 3 месяцы Гарадзеншчына згубіла 1400 жыхароў.
У 2011 годзе агульны каэфіцыент нараджальнасці складаў 11,8 на тысячу насельніцтва (у 2010 годзе – 11,5 праміле).
Агульны каэфіцыент смяротнасці ў 2011 годзе быў 15,4 чалавек на тысячу насельніцтва (у студзені-кастрычніку 2010 – 15,5 праміле).
Да таго ж у Гродзенскай вобласці традыцыйна жыве большасць беларускіх доўгажыхароў.
Па звестках на ліпень 2012 года на Гарадзеншчыне жылі 124 чалавекі старэйшых за 100 гадоў (па ўсёй Беларусі – 574). 7 з іх перакрочылі 110-гадовы рубеж.
Паводле http://grodno-region.by
Здымак http://news.open.by