Турэцкім заўзятарам, каб патрапіць на гасцявы сектар у Гродне, давядзецца звязвацца з Турцыяй

|

Нагадаем,  14 лютага “БАТЭ” у рамках 1/16 фіналу Лігі Еўропы сустракаецца з турэцкім “Фенербахчэ”. Паядынак адбудзецца на гарадзенскім стадыёне “Нёман” і пачнецца ў 21.00.

У Беларусі шмат студэнтаў, якія прадстаўляюць Арабскія краіны, а таксама Турцыю. Для іх за гонар падтрымаць турэцкі клуб “Фенербахчэ”.

 

Звяртаем увагу такіх заўзятараў: трапіць у Гродна на фан-сектар турэцкай каманды можна, патэлефанаваўшы па тэлефонах:
+90 216 542 1985, +90 216 542 1982, +90 216 542 1981 ці адправіўшы заяўку на факс ФК “Фенербахчэ” – 90 216.542 1960.

Турэцкія фанаты вядомыя ва ўсім свеце. У часе гульні ў Гродне будзе ўзмоцненая ахова і кантроль.

 

Вашай увазе відэяролік пра падзеі вакол нядаўняга матча “Спартака” і “Фенербахчэ”

 

http://www.youtube.com/watch?v=-7aAL9GoC4g.