Праваабаронцы раскажуць, як змяніць сітуацыю ў судах

|

Трэнінг прызначаны для асоб, якіх хвалюе пытанне справядлівасці судоў Беларусі і якія жадаюць далучыцца да агульнабеларускага назірання за судовымі працэсамі па адміністрацыйных справах.

 

На трэнінгу можна будзе даведацца, чым ёсць адміністратыўны працэс, як выглядае і павінна выглядаць судовае пасяджэнне, як трапіць у залю суда і іншае неабходнае для выконвання ролі назіральніка.

 

Трэнерамі выступяць: Міхаіл Мацкевіч, кіраўнік маніторынгавай групы Цэнтра прававой трансфармацыі і Наста Лойка, юрыст праваабарончага цэнтра “Вясна”.

 

Каб прыняць удзел у трэнінгу, неабходна запоўніць анкету, якую Вы можаце знайсці па гэтай спасылцы.

 

Трэнінг адбудзецца ўвечары, з 18.30 да 21.00

 

Для дадатковых пытанняў датычна ўдзелу можна тэлефанаваць па нумарах:

+375 29 769 63 23 Міхаіл Мацкевіч

+375 29 126 06 12 Наста Лойка

Альбо напісаць на мэйл pierasled@spring96.org

 

Інфармацыя пра трэнінг даступная таксама ў файле ніжэй.