Абласное дэрбі: “Нёман” абыграў “Ліду” і ўсталяваў новы рэкорд чэмпіянатаў Беларусі
Неаднаразова гэтыя суседзі па вобласці псавалі нервы “Нёману”. Гэтым разам гульня таксама аказалася не з лёгкіх. Але “Нёман” здолеў сабрацца і атрымаць ўпэўненую перамогу з лікам 5:2.
Такім чынам 10 студзеня “Нёман” усталяваў новы рэкорд Адкрытых чэмпіянатаў Беларусі – стаў рэкардсменам па колькасці перамог запар.
Гэтая перамога стала дзевятнаццатай!
Людзей на гэты матч прыйшло меньш, чым на папярэднія гульні з лідэрамі.
Шайбы:
04.48 0:1 – Нікулін (Ластавецкі)
06.14 1:1 – Сцяпанаў (Бажко, Бадун)
26.55 2:1 – Сцяпанаў (Лісічкін, Мядзел)
29.44 3:1 – Лiсавец (Кала, Міхайлаў)
33.16 4:1 – Баярчук (Антонаў, Лісічкін – больш.)
36.36 4:2 – Смолін (Нікулін, Ластавецкі)
41.04 5:2 – Лiсавец (Лісічкін, Баярчук)
На прэс-канферэнцыі пасля матча Дзмітрый Краўчанка (“Нёман”) адзначыў:
– Правёўшы да гэтага дзьве гульні на больш высокіх хуткасцях, сёння гульня нам даволеі-такі цяжка давалася. У прыватнасці, бачна была эмацыйная выхалашчанасць. Мы своечасова рэалізавалі моманты, а ім гэта не ўдалося. I тым самым мы перахапілі ініцыятыву і давялі матч да перамогі.
Нёман ўсё больш набліжаецца да лідэраў, пры гэтым усталёўваючы новыя рэкорды: “Металург” — 98 ачкоў (38 матчаў), “Гомель” — 92 (37), “Нёман” — 91 (38).
Наступная гульня адбудзецца ў Мінску 13 студзеня, “Нёман” будзе гасцяваць у сталічнага “Юніёра”.
Здымак hcneman.by