Жанчына загінула следам за братам

|

У Ваўкавыск вырашыла дабірацца аўтаспынам.

25-гадовы кіроўца “Аўдзі 80” падабраў пасажырку на дарозе.

 

Каля 13.20 на невялікім закругленні дарогі ўправа на мокрым пакрыцці машыну выкінула на паласу сустрэчнага руху.

 

56-гадовы кіроўца сустрэчнага “Фіят Брава”, які ехаў разам з жонкай, не змог адвесці машыну ў бок.

У выніку лабавога сутыкнення пасажырка “Аўдзі 80” загінула на месцы.

Кіроўцу ўдалося выратаваць – ні ён, ні загінулая не скарысталіся рамнямі бяспекі.

 

Сужонкі, што ехалі на “Фіят Брава”, з сур’ёзнымі траўмамі таксама трапілі ў шпіталь.

 

 

Паводле http://gaigrodno.by