Удзельнікі акцыі “Каляды ў Элізы Ажэшкі” сабралі падарункі для 350 дзяцей

|

Сродкі збіраліся праз правядзенне аўкцыёну карцін гродзенскіх мастакоў, студэнтамі-валанцёрамі ў буйных гандлёвых цэнтрах, у храмах.

Атрымалася сабраць больш за 66 мільёнаў.

300 падарункаў атрымалі дзеці-ўдзельнікі мерапрыемстваў акцыі.

 

Акрамя таго, у часе вернісажа дзіцячага малюнка дзеці пакінулі Дзеду Марозу свае пажаданні наконт падарункаў.

Гэтыя замовы таксама атрымалася выканаць.

Падарункі выхаванцам дзіцячых дамоў (ровары, мабільныя тэлефоны, энцыклапедыі, гадзіннікі, футбольныя пальчаткі, лялькі і г.д.) даставіў сам Дзед Мароз разам з іншымі ўдзельнікамі дабрачыннай акцыі.

 

Арганізатар “Калядаў у Элізы Ажэшкі” – праект “Жывая гісторыя” Гродзенскага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.

 

Акрамя збору сродкаў, ладзіліся разнастайныя мерапрыемствы, якія дазвалялі пагрузіца ў атмасферу Раства перыяду канца 19 – пачатку 20 стагоддзяў, знаёлілі з жыццём вядомай пісьменіцы. Для дзяцей-сірот зладзілі калядныя елкі, канцэрт, сустрэчы, вернісаж дзіцячага малюнка.

 

Паводле http://grodno-region.gov.by

Здымак http://grodnonews.by