Падаткавая Гродзенскай вобласці праверыла тых, чые выдаткі перавысілі прыбытак
У мінулым годзе ў вобласці праверылі 2372 чалавекі (на 851 больш, чым у 2011 годзе).
У першую чаргу падаткавікаў цікавілі тыя, хто, не паказваючы легальнай крыніцы прыбытку, набывалі дарагую маёмасць, прадавалі больш за 2 транспартных сродка ў год, часта перасякалі мяжу.
Па выніках гэтых праверак даналічана ў бюджэт 3223,1 мільёна беларускіх рублёў (на 1348,2 мільёны больш, чым у 2011 годзе).
Летась на ўлік пастаўлены 9216 грамадзян, якія здавалі ў наём жылыя памяшканні (на 1017 больш, чым у папярэднім годзе).
За гэты від дзейнасці ў 2012 годзе сплочана 4010,5 мільёна падаходнага падатку (у 2,5 раза больш, чым у 2011).
У інспекцыях МПЗ вобласці на ўліку ў якасці плацельшчыкаў падаткаў на маёмасць летась стаялі 334 140 фізічных асоб, якім прад’яўлена да ўплаты падатку на нерухомасць і плацяжоў на 19,5 мільярда рублёў.
Паводле http://belta.by
Здымак http://minsknews.by