Загінуў журналіст і паэт Юры Гумянюк

|

Як паведаміў “Твайму стылю” сябра паэта, апошнім часам у яго была навязлівая ідэя, што бандыты з раёна хочуць яго забіць і забраць прыватны дом, у якім ён жыў з маці.

 

Юры Гумянюк у свой час працаваў у гарадзенскай “Пагоні”, на Радыё Рацыя, апошнім часам – у Беларускай службе Польскага радыё. Быў выдатным публіцыстам.

 

Сябра Таварыства Вольных Літаратараў, выдаў некалькі кніг паэзіі, апошнюю з якіх – у 2003 годзе. Рыхтаваў да выдання новы зборнік. Беларускія гурты стварылі на вершы паэта каля дваццаці песень, сярод выканаўцаў быў знакаміты ў свой час гарадзенскі гурт “Айша”.

 

Рэдакцыя “Твайго стылю” спачувае сям’і і сябрам загінуўшага. Смерць паэта для культурнага асяродку горада стала вялікай стратай.

 

На здымку: Юры Гумянюк у галерэі “Ткалля”, 21.12.2012, за месяц да смерці. Здымак Яна Лялевіча