Дыспут і мастацкая выстава ў Гродне ў гадавіну паўстання Каліноўскага
Выдавецкая ініцыятыва “Гарадзенская бібліятэка”, Беларускае гістарычнае таварыства і Таварыства беларускай школы запрашаюць гарадзенцаў на дыспут гісторыкаў, даследчыкаў падзей нацыянальна-вызвольнага паўстання.
Прадставяць свой пункт гледжання на падзеі 1863 года і адкажуць на пытанні Алесь Краўцэвіч, Аляксандр Радзюк і Алесь Смалянчук.
Пачатак сустрэчы а 19-й гадзіне па адрасе: вул.Будзёнага, 48а, зала № 38.
Уваход вольны.
Гэта першае з шэрагу мерапрыемстваў, запланаваных грамадскасцю Гродна да 150-ых угодкаў паўстання Каліноўскага і дня нараджэння Каліноўскага, які будзе адзначацца 2 лютага.
24 студзеня ў прыватнай мастацкай галерэі “Крыга” адкрыецца выстава твораў беларускіх і польскіх мастакоў, прысвечаных паўстанню пад кіраўніцтвам Каліноўскага.
Выстава адкрыецца а 17-ай гадзіне і будзе экспанавацца да 31 студзеня.
Здымак http://arkushy.narod.ru
На здымку: фрагмент карціны Пётры Сергіевіча “Кастусь Каліноўскі і Валеры Ўрублеўскі робяць агляд паўстанцаў”.