Akute едзе ў Гродна з вялікім сольным канцэртам
Звышпапулярны апошнія некалькі год магілёўскі гурт Akute акурат вырашыў узяць перапынак ад частых канцэртаў у сталіцы і ажно да вясны займацца падрыхтоўкай новай праграмы. Частку яе гарадзенцы змогуць пачуць ужо на канцэрце.
Akute граюць індзі-поп-рок, модны і ўсё яшчэ актуальны, да таго ж з беларускамоўнымі тэкстамі. У 2010 гурт адзначылі на “Басовішчы”, у 2011 – узнагародзілі рок-каронай і ўзнагародай сайта Experty.by.
Месца: Эксперыментальная пляцоўка “ОфицероFF” (вул. Ажэшкі, 30 – былы Дом афіцэраў)
Пачатак: 20.00
Квіткі: ад 50 тыс. руб.
Даведка: (0152) 74 28 73 (з 9 да 17 гадзіны)
align=”middle” alt=”Akute Гродна” >
Здымак Kate Volkova