Гродзенскі хакер міжнароднага ўзроўню асуджаны на 2 гады

|

Паводле начальніка следчага ўпраўлення па Гродзенскай вобласці Андрэя Яўлаша, інфармацыю пра дзейнасць хакера следчыя атрымалі па міжнародных каналах.

Кампутарны геній распаўсюджваў праграмы, якія блакуюць кампутар, калі карыстальнік трапляе на пэўныя сайты.

Для разблакіроўкі неабходна было пералічыць грошы.

 

Следчыя сумесна з супрацоўнікамі УУС адсочвалі працу хакера ў рэжыме онлайн і затрымалі падазраванага ў момант супрацьпраўных дзеянняў.

 

Хакер у часе следства вярнуў пацярпелым больш за 300 мільёнаў рублёў.

Суд прыгаварыў яго да 2 гадоў пазбаўлення волі з адтэрміноўкай выканання прысуду на 2 гады.

 

Паводле http://belta.by

Здымак http://pitbit.ru