Падлетак з Карэлічаў “прадаваў” праз інтэрнэт зброю
Ахвотных знайшлося шасцёра.
Іх цікавілі паляўнічыя стрэльбы і пісталет Макарава.
Грамадзяне нават пералічылі электронныя грошы за набыццё зброі і толькі пазьней зразумелі, што іх падманулі.
Пацярпелыя звярнуліся ў міліцыю.
Высветлілася, што ніякай зброі ў прадаўца – юнака з забяспечанай сям’і – ніколі не было, а на пералічаныя пакупнікамі грошы набыў сабе новы кампутар.
Крымінальная справа распачатая па артыкуле 209 “Махлярства”, пацярпелым вярнулі іх грошы.
Паводле http://www.belta.by