Першая канферэнцыя касметолагаў у Гродна
Польскія і беларускія дактары абмяркуюць праблемы сучаснай дэрматалогіі і касметалогіі падчас канферэнцыі “Гродна – Беласток. Актуальныя праблемы эстэтычнага здароўя”, якая зарганізавана ў Гродзенскім медуніверсітэце. У ёй возьмуць удзел больш за 100 касметолагаў і дэрматолагаў з двух краін. Акрамя гродзенскіх спецыялістаў, з беларускага боку выступяць ўрачы “Клінічнага цэнтра пластычнай хірургіі і медычнай касметалогіі” Мінска, Беларускага дзяржаўнага медуніверсітэта, Брэсцкага абласнога скурана-венералагічнага дыспансера.
Гэта першая такая канферэнцыя ў Беларусі. Дагэтуль дэрматолагі і касметолагі практычна не абменьваліся досьведам. Кожная медычная ўстанова самастойна шукала новыя формы і метады лячэння ці карэкцыі. На канферэнцыі будуць узнятыя пытанні сістэмы падрыхтоўкі дактароў-касметолагаў у Беларусі, біятэхналогіі ў касметалогіі, магчымасці мезатэрапіі і фотакасметалогіі, сучасных методык лячэння скураных захворванняў і карэкцыі эстэтычных недахопаў.
Упершыню ў беларускай медыцынскай практыцы адбудзецца прамая інтэрнет-трансляцыя канферэнцыі. Яна будзе арганізавана на сайце Вышэйшай школы касметалогіі і аховы здароўя ў Беластоку. Акрамя таго, гэтая Школа арганізуе паказ моды паўсядзённага і святочнага адзення для людзей з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі.
Арганізатары спадзяюцца, што канферэнцыя ў будучыні дазволіць выпрацаваць адзіныя міжнародныя стандарты лячэння скураных захворванняў, карэкцыі эстэтычных недахопаў. Плануецца, што такія навуковыя сустрэчы па абмене досьведам стануць штогадовымі.
Паводле БЕЛТА