Супрацоўнікі фітасанітарнага кантролю ў “Каменным Логу” падманулі бюджэт на 1,3 мільярды
Супрацоўнікі інспекцыі ў “Каменным Логу” афармлялі фуры, што транзітам перавозілі праз Беларусь прадукцыю (прадукты харчавання), якая падлягае карантыннаму фітасанітарнаму кантролю.
Аднак на рахунак дзяржінспекцыі трапляла толькі частка сродкаў.
Толькі за лістапад 2011 года ў “Каменным Логу” такім чынам “згубіліся” сродкі за афармленне 1192 адзінак транспарту ў суме больш за 370 мільёнаў.
У студзені 2013 года папярэдне падлічылі суму плацяжоў, што не даатрымаў бюджэт па пункце пропуску “Каменны Лог”: за перыяд з лістапада 2011 да студзеня 2012 налічылі 1,3 мільярда рублёў.
Гэтыя грошы законапаслухмяныя грузаперавозчыкі выплацілі, але дзе яны падзеліся пасля – невядома.
Супрацоўнікі Гродзенскай абласной дзяржаўнай інспекцыі па семяводстве, карантыне і абароне раслін такім чынам падманвалі дзяржаву не адзін год, не прыцягваючы ўвагу свайго кіраўніцтва і супрацоўнікаў мытні.
Шасці фігурантам крымінальных справаў, распачатых упраўленнем па раскрыцці цяжкіх злачынстваў УУС Гродзенскага гарвыканкама, за злоўжыванне службовымі паўнамоцтвамі пагражае ад 3 да 10 гадоў пазбаўлення волі.
Цяпер праверкі пройдуць па іншых памежных пунктах пропуску.
Паводле http://www.belta.by