Кошт электраэнергіі для беларусаў павялічыцца на 18%
У жылых дамах і кватэрах, абсталяваных электраплітамі, электраэнергія будзе каштаваць 324,9 рублёў за 1 кВт.г (зараз – 274,4 рублі) па аднаставачным тарыфе.
Па дыфэрэнцыяваным – 227,4 рубля за 1 кВт.г у перыяд з 22.00 да 17.00 (на сёння – 192,1) і 649,8 рубля за 1 кВт.г з 17.00 да 22.00 (на сёння – 548,8).
Электраэнергія для патрэбаў ацяплення і гарачага фодазабеспячэння з далучанай магутнасцю абсталявання больш за 5 кВт падаражэе да 382,4 рубля за 1 кВт.г з 23.00 да 6.00 (зараз – 323) і да 1147,2 рубля за 1 кВт.г у астатні час (зараз – 969).
Электраэнергія ў астатніх выпадках па аднаставачным тарыфе з 1 лютага абыйдзецца беларусам у 382,4 рубля за 1 кВт.г (зараз -323), па дыферэнцыяваным тарыфе – 267,7 рубля за 1 кВт.г у перыяд з 22.00 да 17.00 (замест 226,1) і 764,8 рубля за 1 кВт.г з 17.00 да 22.00 (зараз – 646).
Апошняе павышэнне тарыфаў на электраэнергію адбылося з 1 студзеня 2013 года.
Толькі ўчора стала вядома пра ўвядзенне з 1 лютага дыферэнцыяванай трохступенчатай сістэмы тарыфаў на электрычнасць і газ у залежнасці ад аб’ёмаў спажывання.