Беларусы ў 2012 годзе вывезлі з Польшчы тавараў амаль на 200 млн еўра

У 2012 годзе агульны кошт вывезеных тавараў быў на 33 млн еўра большы, чым у 2011. Агулам мытнікі, што працуюць на польска-беларускай мяжы, зарэгістравалі больш за 750 тысяч рахункаў Tax Free выстаўленых на больш за 160 тысяч падарожных – агулам лічбы выраслі на 50%.

 

Гэтыя лічбы датычаць памежных пераходаў Падляшскага ваяводства: Кузніца-Брузгі (аўтамабільны і чыгуначны), Баброўнікі-Бераставіца і Полаўцы-Пяшчатка.

 

Менавіта па ініцыятыве беластоцкага аддзялення польскай мытні ў мінулым годзе была створаная агульнапольская электронная сістэма, у якой замежнік або крама можа загадзя зарэгістраваць дакумент Tax Free, спрасціўшы і скараціўшы працэдуру на мяжы.

 

Паводле biznes.onet.pl