Гарадзенцы заклікаюць падтрымаць Дзмітрыя Кавалёнка

|

“Гарадзенцы! Прыйшоў наш час! Дзмітрый Кавалёнак – лепшы гарадзенскі футбаліст, які пачынаў гуляць у “Нёмане” з 2001 года. Лепшы бамбардзір клуба і проста патрыёт горада! Давайце дамо яму шанец працягнуць кар’еру ў нас у клубе. У яго ёсць сілы і магчымасці забіваць! Ды і тым больш яму ёсць што паказаць сучаснай гарадзенскай моладзі. Дамо адпор Дмітраніцы!” (Леанід Дмітраніца – старшыня ФК “Нёман” – рэд.)

 

Падтрымаць лепшага футбаліста “Нёмана” можна па спасылцы.

 

21.11.2010, 33 тур: “Нёман” – “Витебск” 3:0. Фанаты зрабілі банер адмыслова для Дзімы.

     
  ДАВЕДКА  
     
 

Дзмітрый Кавалёнак – выхаванец ДЮСШ “Дынама” (Мінск). Найбольшы поспех яму прынес выступ за гарадзенскі “Нёман”, у складзе якога на канец 2012 года ён забіў 64 галы, тым самым стаў лепшым бамбардзірам клуба з пачатку правядзення чэмпіянатаў Беларусi.

 

У сезонах 2005 і 2006 гадоў выступаў за клубы Вышэйшай лігі “Нафтан” з Наваполацка і “Дарыда”, аднак у 2007 годзе вярнуўся ў Гродна. У адным з інтэрв’ю 2010 года ён заявіў, што для яго існуе толькі адзін клуб – гарадзенскі “Нёман”.


Чатыры разы станавіўся лепшым бамбардзірам “Нёмана”: 2002 год – 11 галоў, 2003 – 6, 2008 – 10 (разам з Аляксандрам Алумона, які дасягнуў у тым сезоне такога ж выніку), 2010 – 12.


Гэтак жа Кавалёнак лічыцца адным з рэкардсменаў “Нёмана” па праведзеных матчах. Дзмітрый правёў 237 матчаў за гарадзенскую каманду. Лідэрам з’яўляецца цяперашні галоўны трэнер “Белкарда” Артур Крыванос, на яго рахунку 239 матчаў.

 
     

 

Здымкі goals.by