Адліга ў Гродзенскай вобласці працягнецца яшчэ тыдзень
Сёння ўначы чакаюцца ападкі ў выглядзе снегу і дажджу, слабы галалёд, тэмпература паветра -1…-3º С.
Днём 5 лютага магчымыя невялікія ападкі, вецер паўднёва-заходні 5-10 м/с, парывы да 14 м/с, 0…+2º С, па вобласці -1…+4º С.
6 лютага будзе воблачна з праясненнямі, часам снег, мокры снег, вецер паўднёвы 4-9 м/с, уначы парывы да 12 м/с.
Тэмпература паветра ўначы 0…-5°С, днём -2…+3°С.
7 лютага ўначы месцамі, днём на большай частцы тэрыторыі кароткачасовы снег, днём дождж з мокрым снегам, месцамі слабы туман, галалёд, на дарогах галалёдзіца.
Тэмпература паветра ўначы -1…-6°С, пры праясненнях да -10ºС, днём -2…+3°С.
Паводле папярэдніх прагнозаў, 8-9 лютага на значнай частцы тэрыторыі Гродзенскай вобласц пройдзе снег, мокры снег, месцамі слабы туман, галалёд, на дарогах галалёдзіца.
Уначы 0…-5º С, днём -3…+2º С.
10 лютага кароткачасовы снег пройдзе на большай частцы тэрыторыі.
Тэмпература паветра ўначы -2…-7º С, днём -4…+1º С.