Чорны камень з’явіўся каля Гродна
У мелавым кар’еры “Старавіна” каля Гродна побач з вялізным валуном знайшлі яшчэ два – па 70-80 кілаграмаў. Па словах начальніка аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі і добраўпарадкавання адміністрацыі Ленінскага раёна Аляксандра Архіпава, гэта вельмі рэдкія камяні, якія гродзенская зямля захоўвала ў сваіх недрах сотні мільёнаў гадоў.
Па форме камяні нагадваюць марскія каралы, пакрытыя ў некаторых месцах тонкім белым слоем вапняку. Зараз камяні знаходзяцца ў адным з цахоў Гродзенскага камбіната будаўнічых матэрыялаў, які і распрацоўвае кар’ер. Валуны плануецца перадаць у мясцовы археалагічны музей для іх наступнага вывучэння.
Лічыцца, што чорны камень валодае моцным энергетычным полем.
Паводле region.grodno.by