Аперацыю па трансплантацыі ныркі ўпершыню правялі ў Гродне

|

Аперацыя прайшла паспяхова, стан пацыенткі, жанчыны 1965 года нараджэння, стабілізаваўся, нырка запрацавала.

 

Гэта сапраўды падзея для Гродзенскай вобласці, таму што адкрывае новы напрамак, у тым ліку ў лячэнні анкалогіі, захворванняў сэрца.

Паводле галоўнага ўрача шпіталя Святаслава Савіцкага, важна не проста засваенне правядзення аперацый, а пачатак функцыянавання ўсяго комплекса, пачынаючы ад збору інфармацыі пра патэнцыяльнага донара, тэрміновай дастаўкі органа, падрыхтоўкі да аперацыі хворага ды іншае.

Дзеля гэтага на базе абласнога клінічнага шпіталя створаны абласны цэнтр транспланталогіі.

 
Цэнтр каардынацыі па заборы органаў ужо пачаў працаваць.

Сюды трапляе інфармацыя з усіх лячэбна-прафілактычных установаў, дзе верагодна з’яўленне патэнцыйнага донара.

 

У 2012 годзе было больш за 90 эпізодаў магчымасці забору органаў.

 

У адзіным лісце чаканняў – пацыенты з усёй Беларусі, сярод іх 80 жыхароў Гарадзеншчыны, якія не змогуць доўга жыць без перасадкі ныркі.

 

Паводле http://www.belta.by