У конкурса “Будзь у Трэцім!” з’явілася свая старонка

|

ГА “Цэнтр “Трэці сектар” ужо другі год запар ладзіць конкурс “Будзь у Трэцім!”, мэтай якога з’яўляецца папулярызацыя дзейнасці грамадскіх арганізацый, ініцыятыў і асоб з Гарадзеншчыны, якія робяць вялікі ўнёсак у вырашэнне важных мясцовых пытанняў.

 

Гэтым разам конкурс мае шмат асаблівасцей.

 

Працуе адмысловая старонка конкурсу, дзе будуць з’яўляцца ўсе самыя свежыя навіны, можна пазнаёміцца з канкурсантамі і членамі міжнароднага журы ды прагаласаваць за таго, хто варты перамогі.

 

Конкурс сёлета праводзіцца ў сямі намінацыях:

 

1. Захаванне культурнай і гістарычнай спадчыны

2. Экалогія і ахова навакольнага асяроддзя

3. Дабрачыннасць

4. Інтэрнэт-прарыў года

5. Лепшая кампанія па адстойванні і прасоўванні інтарэсаў грамадскасці

6. Валанцёр года

7. Лепшы творчы праект

 

Усяго на конкурс пададзена 31 заяўка. Самая папулярная намінацыя – “Дабрачыннасць”.

 

“Журыць” канкурсантаў будзе прафесійнае журы, якое складаецца з прызнаных экспертаў у сферах, заяўленых у намінацыях, з Беларусі, Украіны і Польшчы.

 

Упершыню конкурс “Будзь у Трэцім!” быў арганізаваны ў Гродне ў верасні 2011 года. Яго мэтай была папулярызацыя лепшых інтэрнэт-рэсурсаў і інтэрнэт-кампаній, рэалізаваных грамадскімі ініцыятывамі Гарадзеншчыны.

 

Сачыце за навінамі конкурсу і “Будзьце ў Трэцім!”