Гарадзенскія вясельныя фатографы зладзілі выставу
Выстава вясельнага фота ў Гродне ладзіцца чацвёрты раз. У гэтым годзе акрамя аўтараў з гучнымі імёнамі былі прадстаўлены і некалькі маладых фатографаў.
Удзельнікі выставы
Як для выставы абіраліся аўтары распавёў Аляксандр Мінько, арганізатар мерапрыемства, вясельны фатограф:
“Рашэнне было прынята калегіяльна. Собраліся 10 больш запатрабаваных гарадзенскіх вясельных фатографаў і прапаноўвалі кандыдатуры. У нас іх атрымалася прыкладна 20. Потым кожны мог выбраць толькі 10”.
Гасцей выставы сустракалі і забаўлялі мімы
Каардынальна ў гэтым годзе фармат выставы не змяніўся. Змяніўся памер здымкаў. На сценах галерэі сустракаюцца фота шырыней каля метра.
Убачыць фотаздымкі гарадзенскіх вясельных фатографаў можна будзе да 24 лютага. Магчыма, у час працы выставы будзе арганізавана дзяжурства аўтараў. Наведвальнікі змогуць сустрэцца і пагутарць з імі.
Тэма выставы аказалася вельмі папулярнай і запатрабаванай – гасцей набралася поўная зала
Удзельнікі нават на выставе на расставаліся з прыладамі працы
Здымкі Яна Лялевіча