Раёны Гродзенскай вобласці набудуць аўтамабілі для ўчастковых

|

Такім чынам мясцовыя ўлады паспрыяюць паляпшэнню матэрыяльнай базы для аховы парадку ў сваёй мясцовасці.

У 2012 годзе органы ўнутраных справаў вобласці атрымалі  110 адзінак новага транспарта, аднак гэта не вырашыла праблемы: каля 50% транспарта, якім карыстаюцца супрацоўнікі міліцыі, падлягае спісанню.

 

На сёння ў вобласці не хапае 64 участковых інспектароў.

З-за гэтага некаторым даводзіцца абслугоўваць некалькі ўчасткаў, і ў такім выпадку асабліва важная наяўнасць транспарту.

 

Каб пераразмеркаваць сілы супрацоўнікаў міліцыі, у грамадскіх месцах усталёўваюць камеры відэаназірання.

 

Паводле http://belta.by

Здымак http://www.abw.by