У Гродне на грып і ВРВІ хварэюць каля 7000 чалавек
Сярод захварэлых у Гродне 48% – дзеці, у Лідзе дзеці складаюць 58% ад агульнай колькасці хворых.
Найбольшы ўзровень колькасці захворванняў у Гродне, як аказалася, быў на мінулым тыдні, паведаміў галоўны ўрач Гродзенскага абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Мікалай Кендыш.
Пачынаючы з суботы колькасць хворых у Гродне зніжаецца, і ўчора іх было на 9,6% меньш, чым на тыдзень раней, хаця пра перавышэннеэпідэміялагічнага парогу абвясцілі толькі зараз.
У Лідзе эпідэмія пакуль не ідзе на спад.
Паводле вірусалагічнага маніторынгу, пераважаюць негрыпозныя вірусы.
Мікалай Кендыш запэўніў, што сітуацыя пад кантролем медыкаў. Вучэбны працэс у школах прыпыняецца пры 30% адсутных вучняў. Пакуль гэта зафіксавана толькі ў 2 школах Гродзенскага раёна, дзе ўрокі адмененыя.
Каб пазбегнуць хваробы, спецыялісты раяць пазбягаць шматлюдных месцаў, не перамярзаць, часцей мыць рукі, больш гуляць і праветрываць кватэру, ужываць прадукты, багатыя на вітамін С.
Паводле http://belta.by