Iван Пеха: Толькі адна сур’ёзная прапанова – Казахстан

|

Іване, як ідуць справы з пошукам новага клуба? Дзе плануеш гуляць?

 

У мяне ёсць толькі адна сур’ёзная прапанова, гэта Казахстан. Я ўжо пагадзіўся, але ў клубе з’явіліся нейкія праблемы з бюджэтам, падпішуць кантракт калі ўжо будзе ўсё вядома на 100%.


Паспеў ужо засумаваць па Гродне?

 

Вядома, засумаваў: па горадзе, па клубе, па заўзятарам. Але, нягледзячы ні на што, трэба глядзець у будучыню.


А дзе цяпер знаходзішся? Треніруешся?

 

Дома ў Славакіі. Канешне, без трэніровак ніяк.


align=”middle” alt=”Іван Пеха Nike” >

Іван у варшаўскай краме Nike на прэзентацыі новых бутсаў


Хадзілі чуткі, што табой “Гомель” цікавіцца. Яны звязваліся з табой?

 

Не, наогул ніхто не тэлефанаваў, ніякага кантакту з “Гомелем” не было.


Як можаш пракаментаваць тую сітуацыю, якая зараз склалася ў гарадзенскім клубе, а менавіта справу з Дзмітрыем Кавалёнкам? Гулец аддаў Нёману амаль усю кар’еру, а тут яго проста “пасылаюць”.

 

Шчыра, я не магу нічога гаварыць, бо мяне зараз няма ў камандзе, значыць не бачу гэтую сітуацыю. Калі трэнер і кіраўніцтва думае, што ён ужо адыграў сваё, трэба яго абавязкова выкарыстоўваць далей у структуры клуба. Павінна быць павага да такога гульца. Зрабілі б другім трэнерам або трэнерам для нападнікаў.

 

Здымкі gtscouting.eu і з афіцыйнай старонкі Івана Пехі на Facebook