Гродзенскія праваахоўнікі: Продаж маку больш прыбытковы, чым продаж зброі
Паводле намесніка начальніка ўпраўлення наркакантролю і супрацьдзеяння гандлю людзьмі УУС Гродзенскага аблвыканкама Дзмітрыя Мянько, у апошнія 2-3 гады опіумныя наркаманы пачалі масава вырабляць наркотык з насення маку – макавую саломку здабыць цяжэй, піша vgr.by .
Гэтым скарысталіся гандляры, якія ўвозяць мак на тэрыторыю Гродзенскай вобласці ў прамысловых маштабах.
Схема такая: рэгіструецца прадпрыемства з дазволам на ўвоз накавага зерня і заключае дамову з прадпрыемствам, а замест неабходных 2-3 тон маку прывозіць у разы больш і прадае невялікімі аб’ёмамі, якія набываюць наркаманы.
Прадпрымальнікі прывозяць мак з рэшткамі макавай саломкі, аз такога насення атрымліваецца больш якасная выцяжка.
Мак не лічыцца наркатычным сродкам, таму прыцягнуць да крымінальнай адказнасці нікога немагчыма, максімум – штраф за незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць.
Дзеля таго, каб абмежаваць увоз у краіну неачышчанага маку, гродзенскія праваахоўнікі прапануюць правяраць кожную партыю маку на наяўнасць прымешкаў і спыняць “брудныя” партыі.
Але найбольш прыймальным варыянтам лічаць прыраўняць макавае зерне да наркотыкаў.
Паводле http://www.vgr.by
Здымак http://www.admkamyshin.info