“Жывая гісторыя” ладзіць у Гродне акцыю “Крылы кахання”
Набыць ліхтарык можна будзе на месцы.
Сродкі ад іх продажу пойдуць на дапамогу дзецям, якія засталіся без апекі бацькоў.
Першы ліхтарык запусцяць удзельнікі праекта “Жывая гісторыя” ў вобразах знакамітых гістарычных асоб – Барбары Радзівіл і Зыгмунта Аўгуста.
Да акцыі далучацца DJ SQUIRELL, MC OCTAV, клуб славянскіх адзінаборстваў «Арыдан».
Будуць падведзены вынікі конкурса на чамую чароўную пару Гродна (vk.com/grodnosky) і лепшае прызнанне ў каханні.
Акцыя пачнецца 14 лютага ў 19.00, запуск ліхтарыкаў у 19.30.
Паводле http://www.grsu.by