У Гродзенскім раёне ашалелі хатні кот і карова

|

Паводле ветырынарнага ўрача Гродзенскай раённай ветэрынарнай станцыі Наталлі Закалодкінай, у аграгарадку Верцялішкі на гаспадара напаў хатні кот.

Лабараторныя даследванні выявілі ў жывёлы шаленства.

Крыніца захворвання пакуль не вызначаная.

Пацярпелы мужчына праходзіць курс вакцынацыі.

 

Сям’я ў адной з вёсак Сапоцкінскага пасялковага савета ўстрывожылася, калі іх карова цалкам адмовілася ад ежы і пітва.

У часе першаснага агляду ніякіх прыкмет шаленства не было заўважна, а праз тры дні жывёла сканала.

Лабараторныя даследванні выявілі шаленства.

 

Спецыялісты нагадваюць, што ў выпадку ўкусаў хатніх жывёл неабходна неадкладна звяртацца да спецыялістаў, бо інакш пацярпелы рызыкуе жыццём.

 

Паводле http://www.perspektiva-info.by  

Здымак http://news76week.ru