Механізатар сапсаваў камбайны канкурэнтаў, каб стаць лепшым на жніве

|

Таму механізатар СВК “Граніт-Агро” Дзятлаўскага раёна яшчэ ўвосень 2011 года, па сканчэнні жніва, таемна сыпануў у гарлавіны маслаправодаў двух камбайнаў John Deere абразіўны пыл і стружку ад наждака.

 

Калі мінулай вясной камбайны запусцілі, абедзьве машыны зламаліся.

Страты перавысілі 180 мільёнаў рублёў.

 

Распачалі крымінальную справу па факце пашкоджання маёмасці на асабліва буйную суму.

Калі знайшлі падазраванага, ён пакаяўся перад калектывам і падпісаў пратакол яўкі з павіннай.

Пасля механізатар ад сваіх прызнанняў адмовіўся, але яго віну пацьвердзіла крыміналістычная экспертыза.

 

Камбайнёр атрымаў 5 гадоў абмежавання волі і яшчэ да суда часткова кампенсаваў страты, выплаціўшы 100 мільёнаў рублёў.

 

Паводле http://www.sb.by

Здымак http://www.agro-garant.com.ua