Канкур у параднай форме

Перад спаборніцтвамі на манежы ўсталёўваюць бар’еры. Будбрыгада выстаўляе вышыню і шырыню перашкод. Вершнік з канём павінны браць перашкоды ў прадугледжанай паслядоўнасці.

Перад тым, як пачынаць пераадольваць перашкоды, вершнік размінае коня, рыхтуе мышцы да нагрузкі і працуе над кіравальнасцю каня.

У пачатку маршруту стартар дае адмашку, пасля чаго суддзя ўключае секундамер.

Каб конь паспяхова ўзяю бар’ер, вершік павінен падвесці яго ў зручнае месца для адштурхоўвання. Да моманту адштурхоўвання вершнік павінен сачыць, каб конь быў добра згрупаваны, ішоў на перашкоду актыўным алюрам-галопам. Перад каня павінен быць лёгкім, а зад добра падабраны пад корпус. У такой гатоўнасці конік выпростваецца як спружына ў час штуршка на бар’ер.

На спаборніцтвах вершнікі выступаюць у параднай форме. На галаве абавязкова павінна быць ахоўная каска.

Пасля пройдзенага маршруту каня адшагваюць, трэба аднавіць дыханне. У халоднае надвор’е на спартовых байцоў апранаюць гунькі. Разгарачаны конь не павінен мерзнуць.

Па заканчэнні спаборніцтваў праводзяць парад пераможцаў. Ён можа праходзіць як у конным, гэтак і ў пешым страі.

Каб паспяхова выступаць на спаборніцтвах спартоўцы аддаюць шмат сіл і часу. У час канкурнага сезону, калі спаборніцтвы ідуць адны за другімі, вершнікі, літаральна, жывуць у стайні.

 

Здымкі аўтаркі. Фотарэпартаж са спаборніцтваў 2012 глядзі тут.