Злодзеяў, што ўзламалі сейф у кватэры пенсіянеркі, затрымалі за некалькі гадзін
Гаспадыня кватэры, гродзенка 1941 года нараджэння, пайшла ў паліклініку. Калі вярнулася, уваходныя дзверы былі ўзламаныя.
Злачынцы параскідалі рэчы ўкватэры і дабраліся да сейфа.
Зніклі больш за 40 вырабаў з золата, срэбныя ўпрыгожванні і 60 даляраў.
Пенсіянерка адразу ж звярнулася ў міліцыю.
Аператыўнікі вызначылі падазраваных цягам некалькіх гадзін.
Галоўным фігурантам стаў неаднаразова судзімы сусед пацярпелай.
Мужчына часцяком наведваўся да суседкі па розных справах і рыхтаваўся яе абакрасці.
Па дапамогу ён звярнуўся да знаёмага па калоніі, той прыцягнуў яшчэ аднаго “калегу”, і ўсе разам яны здзейснілі злачынства.
На сёння затрыманыя 2 падазраваныя, знойдзена частка скрадзеных каштоўнасцей.
Паводле http://uvd.grodno.by
Здымак http://nekliaev.org