Матч БАТЭ – “Фенербахчэ” скончыўся нічыёй – 0:0
Ужо на чацвёртай хвіліне партгалец Рауль Мейрэлеш атрымаў чырвоную картку за фол супраць Аляксандра Глеба. “Фенербахчэ” застаўся ў меншасці, здавалася б, перайшоўшы ў абарону. Аднак і ў такой сітуацыі туркі былі ў стане час ад часу пагражаць варотам Гарбунова.
Пасля матча Глеб прызнаў, што выдаленне Мейрэлеша хутчэй кепска паўплывала на гульню БАТЭ. Каманда так і не здолела выкарыстаць нечаканы “падарунак” ірландскага суддзі Алана Келі.
На прэс-канферэнцыі пасля матча галоўны трэнер БАТЭ Віктар Ганчарэнка прызнаў, што расчараваны гульнёй каманды. Па яго словах, праз тыдзень БАТЭ збіраецца граць на перамогу.
Цяпер беларуская каманда мусіць перамагчы ў Стамбуле, дзе, нагадаем, матч будзе праходзіць пры пустых трыбунах, паколькі “Фенербахчэ” аштрафаваны за паводзіны сваіх заўзятараў. Пераможца сустрэнецца ў 1/8 фінала з пльзеньскай “Вікторыяй”.
Здымкі Вольгі Мілавай