Гарадзенец пацярпеў ад шалёнага барсука

|

Галаву барсука аддаў супрацоўнікам Гродзенскай гарадской ветстанцыі, а астатнюю частку вырашыў выкарыстаць для ўласных патрэбаў.

Экспертыза паказала, што жывёла была хворая на шаленства.

 

Паводле ўрача-эпідэміёлага Гродзенскага занальнага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Юліі Баярчук, цяпер неасцярожны гарадзенец праходзіць курс вакцынацыі супраць шаленства, а сабаку давялося ўсыпіць.

 

Апошнім часам у Гродне выяўлены шэраг выпадкаў захворвання на шаленства жывёл.

Карантын па шаленстве ўведзены ў сувязі з захворваннем хатняй коткі ў доме па пр-це Янкі Купалы, 80 і бадзялай – на вуліцы Святочнай, 33.

Небяспечнай зонай, паводле распараджэння гарвыканкаму лічыцца тэрыторыя ад перасячэння пр-та Янкі Купалы з вуліцай Фамічова і пр-там Кляцкова.

Мікрараён Зарыца абвешчаны пагражальнай зонай.

На вуліцы Лапенкаўскай зарэгістраваныя 2 выпадка захворвання на шаленства хатніх сабак.

 

Здымак http://szmn.eco.nsc.ru