Жыхарам “разумнага” дома ў Гродне ацяпленне зімой абыходзіцца ў 4 разы танней

|

Калі ў сярэднім гродзенскія дамы спажываюць за год 170–220 кВт г/кв.м, то ў гэтым доме — усяго 35 кВт г/кв.м, паведаміў намеснік старшыні Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Дзяшко.

Як вынік, жыхары ў ацяпляльны сезон эканомяць на камунальных плацяжах  у сярэднім па 110 тысяч штомесяц.

 

У кватэрах няма вільгаці, цвілі, тэмпература паветра падтрымліваецца аўтаматычна.

Эканоміць дазваляюць сцены і вокны з уцяпленнем, а таксама сістэма рэкуперацыі, калі адпрацаванае паветра з кватэр трапляе ў цеплаабменнік, дзе награвае халоднае паветра з вуліцы, якое пасля паступае ў памяшканні.

 

Сёлета па суседству з першым пачнуць будаваць другі 120-кватэрны энергаэфектыўны дом.

Ён будзе яшчэ больш сучасным. Цепласпажыванне ў ім павінна быць не больш за 20 кВт н/кв.м у год.

Гэта на 40% меньш, чым упершым гродзенскім энергаэфектыўным доме, і ў 7-10 разоў – чым у звычайным шматпавярховіку.

 

Паводле http://www.vgr.by  

Здымак Віталя Дзярнейкі