У Гродне адчыніўся вайсковы шпіталь
На аднаўленне 1134 вайсковага клінічнага медыцынскага цэнтра Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь – так правільна называецца гродзенскі вайсковы шпіталь – і медыцынскае абсталяванне пайшло больш 30 мільярдаў рублёў.
Будынак галоўнага лячэбнага корпуса – помнік архітэктуры (былая казарма 4-га сапёрнага батальёну 1895 года будаўніцтва).
Таму перапланаваць памяшканне для задавальнення ўсіх патрэб было немагчыма. Такім чынам з’явілася прыбудова – трохпавярховы корпус плошчай больш за 600 кв. м.
Рэканструкцыя вялася 3 гады, гэты час лячэбны корпус размяшчаўся ў будынку былога чыгуначнага шпіталя.
Цяпер вайсковы шпіталь мае стацыянар на 150 месцаў і дзённы стацыянар, аддзяленні дыягностыкі, фізіятэрапіі, хірургіі, стаматалогіі, рэнтгенаўскае, паліклінічнае ды іншыя аддзяленні.
Шпіталь абслугоўвае 11 гарнізонаў, а за грошы будзе лячыць і цывільных грамадзян.
Паводле http://belta.by
Здымак http://s13.ru