Экранізацыю Быкава паказваюць у Гродне

|

Міжнародны поспех экранізацыі Быкава актыўна асвятляўся ў беларускіх СМІ ў 2012 годзе. Таленавіты расійска-украінска-беларускі рэжысёр, што прыйшоў у мастацкае кіно з дакументалістыкі, зняў “экзістэнцыйную драму на партызанцкім матэрыяле” і паказаў, што нязменную беларусьфільмаўскую тэму вайны можна і трэба рэалізоўваць значна больш вытанчанымі сродкамі, чым прынята ў нас.

 

Рэдакцыя “Твайго стылю” ўжо вырашыла, што не можа прапусціць рэдкай якасці падзею ў кінажыцці Гродна. Таму заахвочваем усіх нашых чытачоў выбрацца на сеанс у кінатэатр “Кастрычнік” у нядзелю, 24 лютага, на 13.00. Там вы зможаце не толькі паглядзець кіно, але і сустрэцца з намі – тымі, хто кожны дзень стварае для вас “Твой стыль”.

 

Будзем рады пазнаёміцца са сваімі чытачамі!