Гродна паступова адмовіцца ад смеццеправодаў

|

Праект ужо прайшоў экспертызу.

Прадпрыемства магутнасцю 120 тысяч тон у год будзе працаваць як лінія перадавой сартыроўкі цвёрдых бытавых адыходаў з наступнай перапрацоўкай другасных матэрыяльных рэсурсаў.

 

Гэта будзе сёмы смеццесартыровачны завод у Беларусі.

 

Аднак яго з’яўленне патрабуе змены сістэмы арганізацыі збору адыходаў у Гродне.

 

У межах другога кампанента праекта па будаўніцтве завода паўсюль па горадзе павінны ўсталяваць кантэйнерныя пляцоўкі і кантэйнеры для раздзельнага збору смецця, прадугледжана паступовая адмова ад смеццеправодаў.

 

У Беларусі ўжо больш за 40 мільёнаў неперапрацаванага бытавога смецця.

Ягоная колькасць штогод павялічваецца на 4 мільёны тон, а перапрацоўваецца толькі 15-20% (перадавыя краіны давялі гэты паказчык да 90%).

 

Паводле http://www.belta.by 

Здымак http://mpprioritet.ru