Нікалас Сеалін: “Каманда прыняла вельмі добра. У планах змагацца за медалі”
Нікалас Сеалін ужо раней гуляў у чэмпіянаце Беларусі (67 гульняў, 18 галоў). Акрамя “Нёмана”, за які ён у 2009 годзе правёў 11 матчаў і забіў 1 гол, выступаў за мінскі МТЗ-РІПА. Усе наступныя гады Сеалін правёў у Чэмпіянаце Венгрыі.
Што прывяло вас назад у “Нёман”?
У Венгрыi, у камандзе ў якой я быў, памяняўся трэнер, у выніку чаго я не гуляў. А гуляць я хачу, таму вырашыў, што “Нёман” будзе добрым варыянтам.
Вы пагулялі і ў венгерскім, і ў беларускім чэмпіянаце. Ці моцна яны адрозніваюцца?
Чэмпіянаты вельмі адрозніваюцца. У Венгрыі няма ліміту на легіянераў і таму там ёсць гульцы з усяго свету. Натуральна, узровень вышэй.
align=”middle” alt=”Нікалас Сеалін, Николас Сеолин, Нёман” >
У нармальных адносінах развіталіся са сваёй старой, венгерскай камандай?
Так, там у мяне засталося шмат сяброў. І для мяне там заўсёды будуць дзверы адчыненыя.
На колькі заключылі кантракт у Гродне?
На год.
Ці моцна змяніўся “Нёман”, з таго часу як вы пакінулі каманду?
Не, не моцна. Гуляе шмат тых самых гульцоў, памянялася толькі кіраўніцтва.
Як прыняла каманда? І якія планы на сезон?
Каманда прыняла вельмі добра. Планы, вядома ж, змагацца за медалі.
Нумар сабе ўжо выбралі?
У Венгрыі ў мяне быў 11 нумар, і ў “Нёмане” на зборах я гуляў таксама пад 11, думаю, ён і застанецца.
У канцы некалькі слоў для заўзятараў, якія з нецярпеннем чакаюць новага сезону і вашага выхаду.
Прыходзьце часцей на гульню, ваша падтрымка вельмі важная.