Гродзенская вобласць мадэрнізуецца
Да канца 2015 года павінны быць мадэрнізаваныя 195 прадпрыемстваў рэгіёна.
Мэта – павышэнне канкурэнтаздольнасці прадпрыемстваў і дабрабыту працоўных.
Крытэрамі ацэнкі вынікаў стануць памер прыбытку і даданай вартасці ў разліку на аднаго працаўніка.
У выніку мадэрнізацыі, прыбытак на аднаго занятага ў арганізацыях прамысловасці Гродзенскай вобласці павінен павялічыцца ў 2 разы ў параўнанні з 2011 годам і дасягнуць 103,6 даляра.
Сярод важных інвестыцыйных праеткаў рэгіёна – будаўніцтва цэха азотнай кіслаты на “Гродна Азоце”, арганізацыя вытворчасці шкловаты на базе шклозавода “Нёман”.
Гродзенскі мясакамбінат плануе пабудаваць цэхі па вытворчасці сыракапчоных вырабаў магутнасцю 500 т у месяц.
Пашырыць вытворчасць “ЗОВ-ЛенЕўрамэбля”, ААТ “Тайфун”, іншыя прыватныя прадпрыемствы.
Для праектаў, якія забяспечаць еўрапейскі альбо большы ўзровень дададзенай вартасці на аднаго працаўніка, прадугледжана фінансаванне за кошт інвестыцыйных і інавацыйных фондаў.
Цягам года плануецца адчыніць больш за 50 новых прамысловых прадпрыемстваў.
Сярод найбольш перспектыўных праектаў – новая вытворчасць “Кронаспан”, фабрыка па вытворчасці шампіньёнаў “Грібофф”, завод па рафінацыі і дэзадарацыі расліннага алею “ОйлФуд” у Дзятлаўскім раёне, вытворчасць макаронных вырабаў на ААТ “Ліда хлебапрадукт”.
Паводле http://grodno-region.gov.by